ТАМА́Ё МЕ́НДЭС (Tamayo Méndez) Арнальда (н. 29.1.1942, г. Гуантанама, Куба),

першы касманаўт Кубы. Герой Сав. Саюза (1980), Герой Рэспублікі Куба (1980). Касманаўт Рэспублікі Куба (1980). Палкоўнік. Скончыў Тэхнал. ін-т (1961, г. Гавана), Ейскае вышэйшае ваен. авіяц. вучылішча лётчыкаў (1962, СССР), Вышэйшую школу Рэв. Узбр. сіл імя М.​Гомеса. З 1978 у Цэнтры падрыхтоўкі касманаўтаў імя Ю.​А.​Гагарына. 18—26.9.1980 з Ю.В.Раманенкам здзейсніў (як касманаўт-даследчык) палёт на касм. караблі «Саюз-38» і арбітальнай станцыі «Салют-6» (асн. экіпаж Л.А.Папоў, В.В.Румін).

Правёў у космасе 7,9 сут.

У.​С.​Ларыёнаў.

А.Тамаё Мендэс.

т. 15, с. 411

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)